Пакуль сусьветная супольнасьць выказвае заклапочанасьць, Расея паводзіць сябе як агрэсар, сказаў у камэнтары “ГОРДОН” пазафракцыйны народны дэпутат Барыслаў Бэрэза.
“Змагацца трэба не з прыдуманымі фэйкавымі гісторыямі на Данбасе, а разьбірацца трэба з Расеяй. Да тае пары, пакуль міжнародная супольнасьць будзе ўсхваляваная, занепакоеная і азадачаная, Расея будзе дзейнічаць так, як яна паводзіць сябе цяпер, — з пазыцыі сілы, з пазыцыі агрэсіі, з пазыцыі чалавеканенавісьніцтва. Калі мы хочам перамагчы, то трэба дачакацца толькі аднаго моманту – калі Расея абрынецца. Гэта рана ці позна адбудзецца”, — сказаў ён.
“Так адбывалася з усімі імпэрыямі. Так адбывалася з Рымскай імпэрыяй, так адбылося з фашыстоўскай Нямеччынай, так адбылося з Савецкім Саюзам. Але трэба памятаць, што, калі імпэрыя абрынецца, яе трэба расчляніць і ня даць магчымасьці аднавіцца ўжо ніколі, бо Расея ў любой форме – гэта вораг для цывілізаванага сьвету. Як расчлянілі некалі Савецкі Саюз, так сама павінна адбыцца й цяпер. Няхай зьявяцца 4-5 дзяржаўных утварэньняў на яе месцы. Няхай зьявіцца Заўральле, няхай зьявіцца Сібір, няхай зьявіцца Масковія, Чачэнія асобна, Каўказкія эміраты – як заўгодна. Расею трэба расчляняць! Расея ў аб’яднаным становішчы – гэта варварская арда, якая можа ў любы момант пасунуцца ў любы бок. А варвары – гэта ворагі культуры і цывілізацыі. Зь імі трэба змагацца, але па тэхналогіях ХХІ стагоддзя”, — паведаміў нардэп.
Пераклад з расейскай.