Цяпер, калі Расея напала на Украіну, усё часьцей можна пачуць ад
людзей, што расейская ўлада звар’яцела, што З РАСЕЯЙ ПРАПАДЗЕМ.
Сутнасьць у наступным:
- У лютым 2014 года ўкраінскі народ скінуў карумпаваны мафіёзна-крымінальны прамаскоўскі рэжым Януковіча. Януковіч з сям’ёй, галоўны пракурор, міністры сілавікі ды шмат іншых чыноўнікаў-карупцыянэраў ўцяклі ў Расею і вывезьлі мільярды даляраў.
- Расея скарыстала часовую слабасьць новай украінскай улады, ў парушэньне міжнародных пагадненьняў ў сакавіку 2014 г. распачала вайну супраць Украіны. Захапіла Крым і вядзе крывавую вайну на Данбасе.
- Украінскі народ стаў на абарону сваёй краіны, згуртаваўся, стварыў народныя змагарныя батальёны, валанцёрскія стуктуры забясьпечаньня і арганізаваў супраціў расейскай агрэсіі. На сёньняшні час адноўлены збройныя сілы Украіны, нацыянальная гвардыя і яны пасьпяхова змагаюцца за сваю краіну. Ва Украіне актыўна дзейнічае грамадзкая супольнасьць, прымушае ўжо новую ўладу рабіць рэформы, ачышчаць уладу ад здраднікаў і карупцыянэраў.
- У сувязі з агрэсіяй і парушэньнем міжнародных законаў і парадку, які зацьверджаны ААН, Эўропа і ЗША ўвялі санкцыі супраць Расеі: зачынілі доступ да крэдытаў на Захадзе, спынілі пастаўкі новых тэхналёгіяў і абсталяваньня, абрынуліся кошты на нафту. Эканоміка Расеі абвалілася, абваліліся заробкі, рэзка палезьлі ўверх кошты на прадукты і ўсё неабходнае, нафта і газ цяпер ужо не дапамагаюць (нафту і газ есьці ня будзеш). Як пацукі з тонучага карабля пабеглі з Расеі інвэстары, у тым ліку расейскія кіраўнікі-нуворышы сталі інтэнсіўна выводзіць на ненавісны ім Захад нарабаваныя капіталы. Рэйтынг Расеі апынуўся цяпер у сьмецьцевай яме.
- Расея апынулася ў міжнароднай ізаляцыі.
- У той жа час Захад пачаў дапамагаць Украіне, ёсьць няпісанае правіла - дапамагаюць тым хто змагецца. Калі Расея ня спыніць вайну супраць Украіны, Захад пашырыць дапамогу Украіне ў тым ліку і зброяй.
- Расейскаму кіраўніцтву праз тэлебачаньне ды іншыя СМІ, выкарыстоўваючы хлусьню, удалося часова ўзбудзіць сярод расейцаў масавы псіхоз і нянавісьць да украінцаў ды ўсіх, хто імкнецца спыніць забойчую палітыку Расеі. Пакуль дзейнічае гебельсаўшчына: татальная хлусьня і прапаганда. Але наперадзе непазьбежная параза Расеі.
- Рэжым, які трымае ўладу ў нас у Беларусі, цалкам прамаскоўскі. Ва ўрадзе і войску на ключавыя пасады пастаўлены расейцы, якія працуюць на інтарэсы Расеі (зь іх шмат хто ня ёсьць нават грамадзянамі Беларусі). Існуе вялікая небясьпека , што Масква ўблытае нас у сваю згубную вайну.
- Кожны беларус-чыноўнік павінен ведаць, што калі канчаткова расеец захопіць Беларусь, то яго месца працы зойме гэты расеец. За прыкладамі паводзінаў імпэрца-расейца далёка хадзіць ня трэба. Прыехаў газпрамаўскі начальнік Міллер, пахадзў па Менску, спадабалася яму месца, дзе стаяў аўтавакзал “Маскоўскі”, і загадаў – “Зруйнаваць! Я тут пабудую газпрамаўскі хмарачос”. Менскія начальнікі ўзялі пад казырок і - аўтавакзал зруйнавалі.
А вакзал быў пабудаваны зусім нядаўна і быў вельмі зручны для жыхароў Менску і рэгіёнаў краіны. Паводзіны расейца ў поўнай меры зазналі ўкраінцы, акупанты ў Крыме павыганялі з пасад і перасьледуюць украінцаў.
** Нам трэба змагацца. Нашы дзеяньні.**
- Не давярайце расейскай прапагандзе. Глядзіце беларускае замежнае тэлебачаньне «БЕЛСАТ», слухайце беларускае замежнае радыё «Рацыя» і «Свабода», глядзіце ўкраінскія тэлеканалы, слухайце ўкраінскае радыё, карыстайцеся нашымі і ўкраінскімі сайтамі (http://pieramoha.org, http://gordonua.org, http://censor.net.ua ды інш.) Вы даведаецеся: ва Украіне няма дыктатара і дыктатарскага рэжыму, няма фашыстаў. Вы ўбачыце і зразумееце ўсю хлусьню расейскіх тэлеканалаў і што сапраўдныя фашысты знаходзяцца ў кіруючых колах Расеі.
- Калі вам усё ж трапляецца глядзець расейскія каналы, перад гэтым ня менш чым тры разы паўтарыце: ”Цяпер паслухаем расейскую хлусьню”. Гэтая крытычная прыгаворка, сказаная напаўжарт і ўсур’ёз, дапаможа вашаму розуму засьцерагчыся ад замбваньня расейскай гебельсаўшчынай і не страціць здаровы сэнс.
- Усюды дзе вы бываеце, гаварыце зь людзьмі, выказвайцеся ў падтрымку Украіны.
- Пазначайце сябе, што вы беларус, прасьцей гэта рабіць праз гаворку. Гаварыце па-беларуску. Прамаўляёце па-беларуску хаця б некалькі словаў, суразмоўца будзе разумець што вы свой. Падтрымлівайце сваіх, усюды: на працы, у краме, на вуліцы.
- Беларусам-вайскоўцам трэба рыхтавацца да прыняцьця адказнага рашэньня – ня ўдзельнічаць у вайсковых апэрацыях супраць Украіны. У беларускіх сем’ях, дзе ёсьць вайскоўцы, трэба тлумачыць сваім сынам, як сябе паводзіць пры накіраваньні на расейскую вайну за межы краіны. Давяраць афіцэрам-расейцам нельга. Няхай расейская агэнтура, якой шмат у Беларусі, бачыць і чуе што беларусы ня будуць удзельнічаць у іхных злачынных авантурах. Мы павінны спадзявацца на мір, але мусім рыхтавацца да вайны. Разьвязвае яе пуцінская Расея. Не спадзявайцеся на Лукашэнку і яго рэжым, ад яго паратунку ня будзе. У нас ёсьць беларускія палітыкі і сілы. Настане пара – і яны выйдуць наперад. «Рускаму міру» няшмат часу дазволяць натоліцца вынікамі іхняга вар’яцтва. Будуць уведзеныя больш разбуральныя санкцыі, Украіне дадуць абарончую зброю і Расея канчаткова разваліцца. Ад нашых паводзінаў залежыць - не апынуцца пад расейска-імпэрскімі абломкамі, не расьцярушыцца, а падрыхтавацца да аднаўленьня і разьвіцьця сваёй краіны. Памятайма, што мы беларусы і што наша краіна – гэта наш родны агульны дом.
-
Жыве Беларусь! Слава Айчыне! *
-
Ініцыятыва «Беларуская Салідарнасьць» (http//bielarus.net)*
Паважаныя сябры, гэты тэкст прапануецца для шырокага распаўсюджваньня. Калі ласка, раздрукоўвайце і распаўсюджвайце.
1102-ul-dr4.pdf