Робяць крокі па ўцягваньню Беларусі ў вайну

10 февраля 2015 г.

Навіны

У канцы студзеня Агенцыя БелТА распаўсюдзіла цікавую інфармацыю. Нам. дзяржсакратара “Союзного государства РФ і РБ” А. Кубрын заявіў 28 студзеня журналістам наступнае:

“Есть определенные документы, которые определяют порядок функционирования вооруженных сил России, Беларуси и региональной группировки войск. В Беларуси и России есть свои военные доктрины. В соответствии с договором о союзном государстве есть доктрина СГ. Очевидно, что с учетом принятия новых доктрин: в России и, я думаю, в Беларуси - мы будем вносить изменения в военную доктрину cоюзного государства”.

Нагадаем, што “союзное государство РФ і РБ” зьяўляецца нелегітымным утварэньнем, якое было задэклараванае ў 1999 г. у парушэньне законаў і Канстытуцыі Беларусі.

У той жа дзень пасол РФ у Беларусі Сурыкаў сустрэўся зь міністрам абароны Беларусі Раўковым. Яны “поговорілі” пра наступнае: “военно-политическую обстановку в Восточно-Европейском регионе, актуальные вопросы двустороннего военного сотрудничества, а также состояние военной составляющей “союзного государства”. Трэба зазначыць, што такая “сустрэча” зьяўляецца грубым, беспрыцыдэнтным парушэньнем дыпламатычнага пратаколу і міжнародных законаў. Дыпламатычныя прадстаўнікі ня могуць сустракацца (асабліва сам-насам) з кіраўнікамі вайсковых ведамстваў або спэцслужбаў чужых краін. Ім проста няма пра што размаўляць, іхнія службовыя паўнамоцтвы нідзе не перасякаюцца. Дадзеную сустрэчу можна трактаваць як “рабочае спатканьне” (а лепш “вызов на ковёр”) начальніка (расейца Сурыкава) і падначаленага (міністра абароны РБ). Зьдзіўляцца тут няма чаму, расейская намэнклатура паводзіць сябе на нашай зямлі, як у сваёй вотчыне. А намэнклатура РБ на самой справе зьяўляецца мясцовай васальнай праслойкай Масквы.

Але галоўнае не ў гэтым. Вядома, што Расея вядзе захопніцкую вайну супраць Украіны, разгортвае палітыку правакацый супраць цывілізаванага сьвету і трапляе ва ўсё больш шчыльную ізаляцыю. Якая можа быць “агульная ваенная дактрына” у сувэрэннай, нэўтральнай, мірнай Беларусі з краінай-агрэсарам, краінай-ізгоям? Пытаньне рытарычнае. Гэтыя навіны сьведчаць аб тым, што зробленыя наступныя крокі па ўцягваньню Беларусі ў канфлікт Масквы з цывілізаваным сьветам. Крэмль штурхае наш народ у вір вайны.

Сяргей Камароўскі