Да 9 траўня ўлады Расейскай Фэдэрацыі рыхтуюць масавую амністыю для папаўненьня шэрагаў баевікоў на Данбасе.
Пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца кіраўніка Службы бясьпекі Украіны Маркіян Лубкіўскі, піша “РБК-Україна”.
“Паводле апэратыўнай інфармацыі СБУ, на 9 траўня ў гадавіну вызваленьня ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў плануецца вялікая амністыя ў РФ, у выніку якой павінны быць адпушчаныя вязьні, якія папоўняць шэрагі баевікоў у барацьбе супраць Украіны”, — заявіў чыноўнік.
Паводле дадзеных СБУ, для схаваньня фактаў удзелу расейскіх вайскоўцаў у баявых дзеяньнях на Данбасе целы загіблых расейцаў спальваюць у перасоўных крэматэрыях. На сёньняшні дзень Пуцінізм выдаткаваў тэрарыстам Расеі ў Данбасе сем перасоўных кампактных печак. Да гэтага не дадумаўся яшчэ ніхто, але пахне Гаагай.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SBU-Rossiya-gotovit-massovuyu-amnistiyu-dlya-usileniya-band-terroristov-na-Donbasse-zekami-64376.html