Заградатрады з дывізіі Дзяржынскага

10 февраля 2015 г.

Навіны

Расея ўжыла заградатрады, каб стрымаць адступленьне банвікоў, а таксама сваіх рэгулярных войскаў пад Вуглегорскам, Данецкая вобласьць. Як перадае УНИАН, пра гэта паведаміў прэс-сакратар штаба АТО Андрэй Лысенка.

Для штурма Вуглегорска баевікі выйшлі на адкрытую мясцовасьць. “Нам нішто не замінала адкрыць па іх агонь, — сказаў Лысенка, — Паўстала паніка, калі адбылася масавая гібель баевікоў і зьнішчэньне бранетэхнікі. Гэта вымусіла распачаць адступленьне, але расейскае камандваньне запабегла гэтай сытуацыі”. Выстаўленыя заградатрады прымушалі тэрарыстаў вяртацца на перадавую і працягваць штурм.

Гэта першы вядомы выпадак выкарыстаньня заградатрадаў у вайне на Данбасе, зазначыў Лысенка. Факт іх ужываньня пацьверджаны рознымі крыніцамі, у тым ліку палоннымі. Сфармаваныя заградатрады з вайскоўцаў дывізіі ўнутраных войскаў ім. Дзяржынскага.

Лысенка дадаў, што выкарыстоўваліся заградатрады ня толькі супраць баевікоў “ДНР” і “ЛНР”, а таксама “казакоў”, але й супраць жаўнераў 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады, вядомай як Ульянаўская брыгада.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://grani.ru/Politics/World/Europe/Ukraine/m.237487.html