Расейскі гісторык Марк Салонін мяркуе, што ўдар, які быў нанесены па расейскай эканоміцы ў выніку заходніх санкцыяў, дастаткова слабы, “але гэта была эканоміка мыльнай бурбалкі. І дастаткова вельмі лёгкага ўколу малюпасенькай іголачкай, каб мыльная бурбалка ляснула”, — мяркуе Салонін.
“Я жыву ў правінцыйных горадзе Самары, былым Куйбышаве. Гэты горад быў створаны для таго, каб забясьпечыць працоўнай сілай вялізны індустрыяльны комплекс – два вялізныя авіяцыйныя заводы, авіяматорны завод, два падшыпнікавыя заводаы, два ракетныя заводы, завод баепрыпасаў. Для ўсяго гэтага зьявіўся горад Куйбышаў з насельніцвам у адзін мільён чалавек”, — зазначыў гісторык.
Па назіраньнях Марка Салоніна, дабрабыт Расеі будаваўся на марнаваньні грошай, атрыманых ад здабычы нафты і перапродажу тавараў з Кітаю, што і прывяло да такога рэзкага падзеньня пасьля зьніжэньня коштаў на нафту і ўвядзеньня санкцый.
“Зараз большая частка прадпрыемстваў проста зьнесена вялізнымі бульдозэрамі, і на іх месцы ўзвышаюцца гандлёвыя цэнтры. Што ж робіць адзін мільён чалавек? Яны ўсе спажываюць нафтавыя рэнты і атрымліваюць грошы ад коштаў на нафту, якія вырасьлі ў нулявыя гады. Толькі яны гэта робяць ў збачэнскай форме. Ім жа не раздаюць нафтавыя даляры пакетамі штомесяц. Яны едуць у Кітай, закупляюць там эшалёнамі кітайскі шырспажыў, прадаюць яго іншым, а тыя, у сваю чаргу, прадаюць гараджанам у шапіках. І ўвесь горад пакрываецца, як паганкамі пасьля дажджу, незьлічонымі гандлёвымі цэнтрамі, дзе людзі адзін аднаму прадаюць фактычныя нафтавыя грошы, якія матэрыялізаваныя ў выглядзе кітайскага шырспажыву”.
Пераклад з расейскай. Крыніца: gordonua.com