“Расейская эканоміка разбурылася сама…”

10 февраля 2015 г.

Навіны

Месяц таму ў камэнтары выданьню “ГОРДОН” расейскі эканаміст Слава Рабіновіч заявіў:

“На 25% расейская эканоміка разбурылася сама, безь якіх-кольвечы прычын, зьвязаных з Украінай і санкцыямі. Яна гэта зрабіла да 2014 года ў сувязі з зьнішчэньнем капіталізма і пабудовай нэафэадалізма. Астатнія ўмоўныя 75% былі прысьпешаным чынам дабітыя санкцыямі і ў яшчэ большай ступені тым, што я яшчэ ў ліпені назваў таксічнасьцю”, — мяркуе Рабіновіч.

“Кошты капітала для ўсяе краіны, уключна з усімі яе кампаніямі, узраслі вельмі хутка і ў геамэтрычнай прагрэсіі працягваюць ўзрастаць. Пры такім павелічэньні коштаў капітала эканоміка ня можа не разбурацца. Настае фінансавы калапс, які ўжо ёсьць, але будзе яшчэ пагаршацца”, — зазначыў фінансіст.

“Фінансавы калапс настаў у трох самых галоўных класах актываў: у акцыях, аблігацыях і ў рублях. Калапс у рублі яшчэ цалкам не прафіляваўся ў рэальную эканоміку, таму што патрабуецца два-тры, можа, чатыры месяцы, каб атрымаць поўны эфэкт ад практычна стоадсоткавай дэвальвацыі за такі кароткі тэрмін, і каб атрымаць усеагульны ўдар па эканоміцы, якая цалкам і поўнасьцю зьяўляецца імпартазалежнай. Абама ўжо канстатаваў гэты факт, але я думаю, што да сакавіка-красавіка вакол ня будзе тых, хто сумняваецца наконт таго, што гэта ёсьць праўда”, — дадаў экспэрт. Гледзячы па тым як разьвіваюцца падзеі ў Расеі, усё йдзе ў дрэнным для яе кірунку.

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Slava-Rabinovich-Rossiyskoy-ekonomike-potrebuetsya-neskolko-mesyacev-chtoby-effekt-ot-devalvacii-rublya-oshchutilsya-v-polnoy-mere-62371.html