Ірацкія хрысьціяне бяруцца за зброю

10 февраля 2015 г.

Навіны

Калі ўлетку 2014 г. тэрарыстычная “Ісламская Дзяржава” распачала наступ у Іраку, хрысьціяне сталіся першай ахвярай тэрарыстаў. Урадавыя войскі ўцяклі, тэрарысты забілі сотні хрысьціянаў, захапілі іхнія вёскі. Дзесяткі тысячаў ірацкіх хрысьціян вымушаныя былі ратавацца ўцёкамі. Да гэтых трагічных падзей хрысьціянская абшчына Ірака мела 1,2 мільёны чалавек.

Ірацкія хрысьціяне не пагадзіліся з сваім лёсам. Яны заявілі на сваіх народных сходах: “Мы павінны бараніцца. Інакш загінем. Гэта наша зямля. Мы жывем на ёй тысячы гадоў”. Мужчыны пачалі фармаваць вайсковыя аддзелы і праходзіць баявую вывучку. Іх навучаюць курдскія партызаны “пэшмэрга”, натуральныя хаўрусьнікі ў барацьбе з тэрарыстамі, і жаўнеры ЗША. Не стае зброі, многія хрысьціяне ніколі не служылі ў войску і не стралялі. Але ўсё кампэнсуецца шчырай матывацыяй да змаганьня.

Сымон Рудзік