Былы прэм’ер-міністар Украіны Мікалай Азараў, якога расшуквае Інтэрпол, заўтра ў Маскве прэзэнтуе кнігу “Украина на распутье”, у якой ён выклаў сваю вэрсію падзей Эўрамайдана.
Як піша Тві, паводле Азарава, Эўрамайдан арганізавалі амэрыканскія палітыкі, а падчас разгону мірнай акцыі пратэсту ўначы на 30 лістапада 2013 г. пацярпелі толькі два студэнты, а асататнія – гэта беспрацоўныя жыхары Заходняй Украіны.
Сярод іншага, зьбеглы экс-прэм’ер сьцьвярджае, што целы першых загіблых падчас падзей Эўрамайдану – Міхаіла Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна – падкінулі на барыкады.
“Недзе ў сярэдзіне студзеня на барыкады на Эўрапейскай плошчы прынесьлі два трупы. Абодва былі забітыя пры невядомых абставінах з паляўнічага ружжа стрэламі ў плечы. Адзін – грамадзянін Беларусі зь мясцовай нацыянальнай палітычнай арганізацыі, другі – той, што прыбыў з Нагорнага Карабаху (20-гадовы Сяргей Нігаян у сапраўднасьці зьяўляецца ўраджэнцам Днепрапятроўскай вобласьці, адкуль ён і прыехаў на Майдан – “ГОРДОН”)”, — піша Азараў.
Азараў уцёк з Украіны пасьля ўцёкаў экс-прэзыдэнта Віктара Януковіча ў лютым 2013 года. Генпракуратура адкрыла супраць яго крымінальныя справы і пастанавіла ўзяць яго пад варту. Інтэрпол абвясьціў Азарава ў вышук.
22 студзеня 2015 г. Азарава заўважылі ў прыватнай клініцы ў Маскве.
Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/politics/Azarov-Maydan-organizovali-amerikancy-tela-Nigoyana-i-ZHiznevskogo-podbrosili-64692.html