Данецкія моргі перапоўненыя…

20 января 2015 г.

Навіны

У выніку праведзенай 17-18 студзеня 2015 года пасьпяховай спэцапэрацыі ўкраінскіх вайскоўцаў па зачыстцы тэрыторыі вакол Данецкага міжнароднага аэрапорта імя Сяргея Пракоф’ева праціўнік панес шматлікія страты забітымі і параненымі. Як паведамляецца, мясцовыя больніцы не даюць рады з узьнікшай нагрузкай.

Паводле інфармацыі валанцёра Рамана Доныка, які спасылаецца на крыніцы сярод данецкіх мэдработнікаў, толькі 17 студзеня з-пад аэрапорта вывезены “поўны КамАЗ 200-х” расейскіх жаўнераў і наёмнікаў, перадае Цензор.НЕТ. “Вязуць у больніцу Калініна, там расейцы сваіх адбіраюць і вывозяць”, — удакладняе ён. Параненых, па ягоных словах, наогул дзяваць няма куды. “Па 300-х сытуацыя наогул кепская, зьбіраюць практычна па ўсяму гораду, месцаў у больніцах няма, лекараў няма, расейцы сваіх транспартабэльных вывозяць. Наёмнікі пачынаюць моцна абурацца!” – сказана ў паведамленьнні.

Паводле іншага інсайда ад данецкіх мэдыкаў, замест целаў “кадыраўцаў”, да якіх ужо прызвычаяліся, моргі напоўненыя мёртвымі расейскімі вайскоўцамі зь ліку народаў Сібіры і Далёкага Усходу, паведамляе Newsru.ua.

Пераклад з расейскай. Крыніца: donetskie_morgi_perepolneny_unichtojennymi_okkupantami_i_rossiyiskimi_naemnikami_iz_aeroporta_vyvezen