Сабачы лёс здраднікаў Украіны

20 января 2015 г.

Навіны

Крымскіх супрацоўнікаў СБУ, якія перабеглі ў ФСБ падчас анэксіі паўвыспы, для далейшага праходжаньня службы будуць накіроўваць на мацярык, у расейскую глыбінку. Зь нядаўняга часу яны непатрэбныя новай уладзе. А на іхнае месца ўжо сьпяшаюцца “вопытныя супрацоўнікі” маскоўскага апарату.

У эфіры ток-шоў “Гравітацыя” тэлеканала ИТВ дэпутат Бахчысарайскага горсавета Канстанцін Кнырык заявіў, што здраднікам з СБУ, якія перабеглі ў ФСБ, ня можа быць асаблівага даверу. Іх накіруюць служыць падалей ад Крыма.

“Ім будзе запрапанавана працягнуць службу недзе далёка па-за межамі Крыма, каб памяняць іх на больш прафэсійныя кадры”, — зазначыў народны выбраньнік.

Наогул, падобная ратацыя праводзіцца практычна ва ўсіх дзяржаўных структурах Крыма. Армія, флёт, ворганы выканаўчай улады адразу ўзначалілі крамлёўскія прызначэнцы. А здраднікаў накіроўваюць засвойваць пэрыфэрыю кудысьці на Урал.

Пераклад з расейскай. Крыніца: http://politkuhnya.info/novosti/predateli-iz-krymskogo-sbu-budut-osvaivat-zaurale.html