У сувязі з трагедыяй у Парыжы (забойства журналістаў-карыкатурыстаў ісламістамі) праявіўся М. Хадаркоўскі, якога многія расейскія лібэралы на поўным сур’ёзе называюць “совестью России”. “Совесть” зрабіла такі вось запіс-заклік у Сеціве:
«Если журналисты - достойное сообщество, завтра не должно быть издания без карикатуры на пророка.» 19:05 - 7 января 2015 (http://gordonua.com/news/worldnews/Hodorkovskiy-Zavtra-ne-dolzhno-byt-izdaniya-bez-karikatury-na-proroka-60119.html)
Такім чынам, Хадаркоўскі заклікае да ўсеагульнай правакацыі супраць мусульманаў ва ўсіх СМІ. Яму, мабыць, няма чым больш заняцца і як праявіць сябе. Можа ён не разумее, што такія заклікі прыводзяць толькі да нянавісьці, помсты, ахвяраў і разбурэньняў? Так з гэтымі “совестямі” было заўсёды. Яны кідаюць маланкі ў Крэмль, рвуць на сябе дэмцельняшкі, а потым бац! – праяўляюцца “у дэталях”. Напрыклад, такі дэмпатрыярх сярэдняй рукі Нямцоў. Усё кажа гладка і па тэме, проста чалавек-барыкада. А потым усе заўважаюць, як хістаецца пуцінскі рэжым у выніку ваенна-бандыцкай авантуры супраць Украіны, падзеньня курса рубля і панікі сярод маскоўскіх алігархічных элітаў. І Нямцоў (што праўда, зусім безь ніякай аргумэнтацыі) кідае ў інфармпрастору: “Так, крызіс глыбокі. Але рэжым Пуціна пратрымаецца яшчэ гадоў дзесяць…” Ну, як вам жулік?
Бачна, што па сьвістку з Масквы праявіўся і Хадаркоўскі. Калі б цяпер у ісламскім сьвеце (а яшчэ лепш у Заходняй Эўропе) разгарэліся масавыя сутыкненьні, а яшчэ лепш успыхнула б вайна на рэлігійнай глебе, у крызіснай Маскве балявалі б цэлы тыдзень. Усе заходнікі былі б занятыя крывавым супрацьстаяньнем, тэма вайны супраць Украіны адышла б на дальні план. На гэта і разьлічаныя падобныя заклікі і дзеяньні. Гэта называецца правакацыяй. Сумленныя беларусы стаяць на пазыцыі нашай даўняй нацыянальнай традыцыі талерантнасьці і павагі да культурных і рэлігійных каштоўнасьцяў іншых народаў і цывілізацый.
Сяргей Камароўскі