Cупраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькага працягваецца судовы перасьлед з боку ўладаў. Прычынай перасьледу ўлады называюць быццам бы не забясьпечаныя з боку Ю. Беленькага ўмовы бясьпекі пры правядзеньні шэсьця і мітынгу 2 лістапада 2014 г. Абвінавачваньні ўладаў у дачыненьні да Юры Беленькага ня маюць пад сабой абсалютна ніякай юрыдычнай падставы, бо падчас правядзеньня мерапрыемстваў ніякіх заўваг з боку работнікаў міліцыі зроблена не было. Тым больш, што Партыя сама забясьпечыла дружыну для аховы мерапрыемства, парадак і мэдыкаў і інфармавала пра гэта адміністрацыю. Адміністрацыйная справа, накіраваная на Юры Беленькага, не ўтрымлівае ніводнага факту, які б сьведчыў аб здзейсьненым правапарушэньні. На нашую думку, перасьлед Беленькага мае відавочна палітычную матывацыю.
Чарговы судовы працэс над Ю. Беленькім адбудзецца 3 сьнежня аб 11.00 у Судзе Менскага раёну (вул. Маякоўскага, 119, каб. 344).
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі — БНФ
1.12.2014