28 лістапада Ленінскі раённы суд г. Менску прысудзіў штраф у 4,5 мільёны беларускіх рублёў сп. Юры Беленькаму, выканаўцу абавязкаў у Беларусі старшыні КХП-БНФ і БНФ “Адраджэньне”. Фальшывыя абвінавачваньні былі сфармуляваныя як “незабесьпячэньне ўмоваў бясьпекі на шэсьці ў Лошыцкі яр 9 лістапада 2014 г.”
Інфармацыйная камісія Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі-БНФ 28.11.2014