Першы намесьнік начальніка Генштаба Узброеных сілаў Украіны генэрал-маёр Віктар Назараў сімулюе хваробу. Такое меркаваньне выказаў галоўны рэдактар Цензор.НЕТ Юры Бутусаў у Фэйсбуку.
“Здаровы генэрал Назараў забраў шпітальную палату ў параненых жаўнераў! Раптам цяжка захварэў. Яшчэ раніцай ён хадзіў на сваіх нагах, усё было добра. А потым сьледчы Галоўнай ваеннай пракуратуры ўручыў яму падозру ў зьдзяйсьненьне злачынства – ён павінен адказаць за Іл76 у Луганску. Назараў падпісаў, зразумеў, што яму прыйдзецца сесьці ў СІЗА на пэрыяд сьледства, бо сьледчы патрабуе арышту, і цяжка-цяжка захварэў”, — упэўнены Бутусаў.
На думку журналіста, генэрал атрымаў даведку аб хваробе і адмаўляецца браць удзел у працэсуальных дзеяньнях.
“Яму выдзелілі асобную палату-люкс у вайсковым шпіталі на Пячорску! Здаровы генэрал ухіляецца ад адказнасьці ў шыкоўнай палаце, куды чамусьці не разьмясьцілі сапраўдных параненых! Ганьба такая!” – абурыўся Бутусаў.
Ваенная пракуратура Украіны падазрае генэрал-маёра Віктара Назарава ў службовай нядбайнасьці, якая прывяла да гібелі 49 украінскіх дэсантнікаў у састрэленым тэрарыстамі пад Луганскам Іл76 уначы з 13 на 14 чэрвеня 2014 г.
19.11.2014
Пераклад з расейскай.