Cупраць намесьніка старшыні Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ Юры Беленькага працягваецца судовы перасьлед з боку ўладаў.
Прычынай перасьледу ўлады называюць быццам бы не забясьпечаныя з боку Ю. Беленькага ўмовы бясьпекі пры правядзеньні шэсьця і мітынгу 9 лістапада 2014 г.
Абвінавачваньні ўладаў у дачыненьні да Юры Беленькага ня маюць пад сабой абсалютна ніякай юрыдычнай падставы, бо падчас правядзеньня мерапрыемстваў ніякіх заўваг з боку работнікаў міліцыі зроблена не было. Тым больш, што Партыя сама забясьпечыла дружыну для аховы мерапрыемства, парадак і мэдыкаў і інфармавала пра гэта адміністрацыю. Адміністрацыйная справа, накіраваная на Юры Беленькага, не ўтрымлівае ніводнага факту, які б сьведчыў аб здзейсьненым правапарушэньні.
На нашую думку, перасьлед Беленькага мае відавочна палітычную матывацыю.
Судовы працэс над Ю. Беленькім адбудзецца 28 лістапада аб 11.30 у Ленінскім раённым судзе г. Менску (вул. Сямяшкі, 33, каб. 31-45).
25.11.2014 Інфармацыйная камісія БНФ “Адраджэньне” і КХП–БНФ