У данецкім аэрапорце ўкраінскім ваярам ўдалося зачысьціць групу марскіх пехацінцаў з Мурманска. Колькасьць марпехаў і іх род дзейнасьці пакуль высьвятляюць. Такімі дадзенымі валодае група “Груз 200 з Украіны ў Расею”.
У сваю чаргу, паводле паведамленьня расейскай праваабаронцы Алены Васільевай, “марскія коцікі” панесьлі значныя страты. Дакладна вядома, што да гэтага на падкантрольнай “кібаргам” тэрыторыі неаднаразова зьяўляліся марпехі РФ.
“Учора ў раёне Данецкага аэрапорта сілы «кібаргаў» зачысьцілі групу марпехаў з Мурманска. Колькасьць высьвятляю”, — паведаміла Васільева.
Папярэдне вядома аб тым, што ў Мурманск на мінулым тыдні прышлі толькі два грузы “200” з Украіны. Аднак, паводле інфармацыі групы “Груз 200”, іх колькасьць складаецца з сотняў трупаў.
У прыватнасьці, дакладна паведамляецца, што ў Мурманск паступіла ўжо больш за 100 цынкавых трунаў, і гэта толькі за апошнія некалькі дзён.
5.11.2014
Пераклад з расейскай.