Пра таемнае фінансаваньне “галоўнага апазыцыянэра РФ” з касы Крамля

12 ноября 2014 г.

Навіны

Раней апублікаваныя на сайце тэлеканала зьвесткі абверглі ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі. “Інфармацыя пра фінансаваньне з Крамля – поўнае трызьненьне і пагоня за рэйтынгамі, пры ўсёй павазе да LifeNews”, — заявіла крыніца ў Крамлі. Пры гэтым прадстаўнік адміністрацыі зазначыў, што апублікаваныя дакумэнты будуць правераныя.

6 лістапада на сайце тэлеканала LifeNews быў апублікаваны матэр’ял пра тое, што Крэмль нібыта займаўся таемным фінансаваньнем Аляксея Навальнага праз ягонага паплечніка Уладзіміра Ашуркава. Паводле інфармацыі выданьня, з 2002 года кампанія грамадзянскай жонкі Ашуркава Александрыны Маркво “Бюро-17” зарабіла на дзяржаўных тэндарах 100 мільёнаў рублёў. Іншая кампанія – “Слава” – таксама блізкая да Ашуркава, зарабіла ў 2014 годзе тым жа спосабам каля 30 мільёнаў рублёў.

Уладзімір Ашуркаў зьяўляецца выканаўчым дырэктарам “Фонду барацьбы з карупцыяй” Аляксея Навальнага. У Расеі ён зь ліпеня 2014 года знаходзіцца ў фэдэральным вышуку. Ашуркаў падазраецца ў крадзяжы сродкаў на выбарчую кампанію Навальнага на выбарах мэра Масквы ў 2013 годзе. На пачатку кастычніка ён папрасіў палітычнага прытулку ў Вялікай Брытаніі.

Апазыцыянэр і блогер Аляксей Навальны ўславіўся дзякуючы публікацыям кампрамата на высокапастаўленых расейскіх чыноўнікаў і фэдэральныя структуры. У цяперашні час ён знаходзіцца пад хатнім арыштам па справе аб крадзяжы сродкаў фірмы “Іў Рашэ”. Акрамя таго, у 2013 годзе Навальны быў умоўна асуджаны па крымінальнай справе аб крадзяжы маёмасьці дзяржпрадпрыемства “Кіровлес”. Спачатку суд засудзіў яго на пяць гадоў пазбаўленьня волі, аднак потым Кіраўскі абласны суд замяніў рэальны тэрмін на ўмоўны.

6.11.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://lenta.ru/news/2014/11/06/404/