Агляд замежнага друку

12 ноября 2014 г.

Навіны

(4.11. – 7.11.2014)

Узаконены тэрарызм

4 лістапада 2014 г. славацкая газэта “SME” паведаміла з Пакістана. У горадзе Кот Радха Кішан мусульмане абвінавацілі сям’ю мясцовых хрысьціян у блюзьнерстве: тыя, маўляў, спалілі некалькі старонак Карана. Дзясяткі мусульман начале з муламі напалі на сям’ю, білі і катавалі мужа і жонку, потым кінулі іх у печ цагельні і спалілі. Натоўп хацеў забіць таксама чатырох дзяцей гэтай сям’і, але некаторыя з натоўпу пераканалі, што гэтага ня трэба рабіць. Людзі кажуць, што абвінавачваньні былі фальшывымі.

Наш камэнтар: Набліжаюцца хрысьціянскія калядныя сьвяты. У безьлічы эўрапейскіх хрысьціянскіх гарадоў мясцовыя ўлады будуць забараняць выстаўляць публічна выявы Хрыста, Мадоны, Крыжа, “каб не абражаць пачуцьці мясцовых мусульман”…

Юрка Марозаў


А як наконт халявы?

5 лістапада 2014 г. чэшская газэта “Ceske Noviny” напісала: “Польскі прэзыдэнт Браніслаў Камароўскі сёньня ўхваліў новую стратэгію бясьпекі і абароны краіны, неабходную ў сувязі з цяперашнімі пагрозамі для рэгіянальнай бясьпекі Бо яны праяўляюцца “з растучай канфрантацыйнай палітыкі Крамля”.

Наш камэнтар: Вельмі сваечасовыя дзеяньні польскага кіраўніцтва. Цікава, а ў сувязі з новай стратэгіяй ці будзе працягнутая падтрымка фальшывай псэўдаапазыцыі ў Беларусі (краіне згаданага рэгіёна), якая корміцца з рук Масквы?

Юрка Марозаў


Каб не кусалі руку даючую

5 лістапада 2014 г. аўстрыйская газэта “Die Presse” напісала: “Урад Украіны больш ня хоча рабіць сацыяльныя выплаты ў рэгіён, заняты сэпаратыстамі. Далейшыя выплаты “былі б наўпроставым фінансаваньнем тэрарызму”.

Наш камэнтар: Даўняя імпэрская завядзёнка: ненавідзець Украіну і Беларусь, усё ўкраінскае і беларускае, але камфортна карыстацца прывілеямі і выплатамі ў гэтых краінах.

Алесь Хадасевіч


Пратэсты супраць палітыкі лібэрастаў

6 лістапада 2014 г. вугорская газэта “Nepszabadsag” напісала пра пратэсты радыкальных груповак у нямецкай зямлі Шлезвіг-Гальштэйн. Расьце колькасьць сяброў радыкальных арганізацый, якія пратэстуюць супраць забароны вывешваць выяву крыжа ў нямецкіх школах і супраць іміграцыі ў Нямеччыну мусульманаў. Мясцовыя ўлады абвінавачаавюць іх у хуліганстве.

Наш камэнтар: Эўрапейскія грамадзтвы стаміліся няспынным прылівам чужынцаў, якія запаўняюць хрысьціянскія айчыны. Улады ня здольныя абараніць эўрапейскую цывілізацыю.

Алесь Хадасевіч


Бяруцца за Карэю

7 лістапада 2014 г. швайцарская газэта “Tribune de Geneve” напісала, што Японія і Эўразьвяз у сувязі з пагрозамі з боку Пхэньяна прадставілі 6 лістапада праект рэзалюцыі ў ААН з заклікам распачаць рассьледваньне злачынстваў супраць чалавечнасьці, зьдзейсьненых Паўночнай Карэяй.

Наш камэнтар: Настане час і такія рэзалюцыі будуць прымацца ў адносінах да злачынстваў Масквы і васальнага лукашызма.

Юрка Марозаў