У суботу, 8 лістапада, у Шахцёрску прадстаўнікі незаконных узброеных фармаваньняў, што дзейнічаюць на тэрыторыі горада, расстралялі дом сям’і бізнэсоўца Галыгі. Пра гэта паведамляюць “Новости Донбасса”, спасылаючыся на ўласныя крыніцы.
Каля 22.00 тэрарысты абстралялі з аўтаматаў дом бізнэсоўца. Загінулі сам Галыга і ягоная жонка. Дачка прадпрыймальніка знаходзіцца ў рэанімацыі. Па словах крыніцы, прычынай атакі стала адмова бізнэсоўца плаціць баевікам хабар.
9 лістапада, каля 10.00 на ўчастку паміж Чырвонапартызанскам Луганскай вобласьці і расейскім горадам Гукава была расстрэляная машына, што перавозіла гаруча-змазачныя матэр’ялы.
10.11.2014
Пераклад з расейскай.