Кантракт “на той сьвет”

20 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Наступствы “вучэньняў”, пра завяршэньне якіх абвясьціў прэзыдэнт РФ Пуцін, прааналізаваў у сваёй газэце “Псковская губерния” Леў Шлосбэрг.

“Пачуліся нараканьні ў арміі. Гэтая незадаволенасьць пакуль ня выйшла на паверхню, яе не чуваць у грамадзтве, але аб ёй вядома ў ваенных колах. Многія афіцэры і кантрактнікі ня хочуць ваяваць на неабвешчаных войнах, тайна гінуць і быць тайна пахаванымі як “загіблыя на вучэньнях”. Стала вельмі цяжка набіраць вайскоўцаў па кантракту. Людзі адмаўляюцца ад кантракта на той сьвет. У вялікай напрузе знаходзяцца сем’і жаўнераў тэрміновай службы, а сярод іх нашмат менш гатовых маўчаць пры пагрозе жыцьцю сына, мужа, брата, сябе самому”, — піша апазыцыянэр.

“Груз 200”, што прыбывае ў расейскія гарады зь месца вучэньняў, мяняе адносіны да падзеяў тых людзей, якія даведваюцца пра загіблых.

“Загінула вельмі шмат людзей – тысячы чалавек з розных краін. У тым ліку загінулі расейскія вайскоўцы, агульныя страты па краіне ацэньваюцца ад некалькіх сотняў да некалькіх тысячаў чалавек. Страшная лічба для “вучэньняў”. Дакладныя лічбы і сьпісы пакуль невядомыя, але гэта толькі пытаньне часу. І там, куды прышлі “дзьвюхсотыя” весьнікі вайны, мяняюцца адносіны да вайны, да варажнечы. Ніхто з родных загіблых не зьяўляецца прыхільнікам вайны. Яна ўсім прынесла пажыцьцёвае гора”, — мяркуе ён.

“Прапаганда нянавісьці і варажнечы ўжо на грані зрыву голаса, але атрымліваецца вельмі кепска, фальшыва, брудна. Народ ня верыць. Народ пачынае задаваць сябе простыя пытаньні: “Што адбываецца? Чаму адбываецца? Хто вінаваты?” – канстатуе Шлосбэрг.

16.10.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SHlosberg-Poyavilsya-ropot-v-rossiyskoy-armii-Eto-nedovolstvo-poka-ne-vyshlo-na-poverhnost-no-o-nem-izvestno-v-voennyh-krugah-46430.html