Вядома з практыкі, што адной з галоўных задачаў мясцовай псэўдаапазыцыі зьяўляецца легалізацыя (на поўным сур’ёзе) нелегітымнага антыбеларускага рэжыму, а таксама розных яго пасадаў і структур – перш за ўсё так званага “прэзыдэнта” і так званага “парляманту”. У Беларусі няма ні таго, ні другога, але на працягу гадоў калібраваныя апазыц-цітушкі паўсюдна паўтараюць нам пра “беларускага прэзыдэнта”, “беларускага лідэра” і “беларускі парлямант” ды «белорусский режим» (адчыніце толькі якую-небудэь «хартыю» ці «свабоду»).
Апошні зрух гэтай публікі выглядае даволі камічна, але яны не сумеюцца, амплуа ў іх такое. 2 кастрычніка яны панесьлі нейкія пачакі ў рэжымныя “палаткі”. Журналістам сказалі, што ў пачаках знаходзяцца падпісныя лісты («першая партыя») з подпісамі 50 тысячаў грамадзян за “Народны рэфэрэндум” – чарговую дурылку для нашай і міжнароднай супольнасьці .
Ніхто, праўда, не заўважыў ніякай актыўнасьці зборшчыкаў нейкіх подпісаў у краіне. Паводле традыцыі, у пачаках ляжыць плён рысавальнага майстэрства псэўдаў. Па гэтых “рысунках” (калі намалююць рэшту) палатнікі павінны прыняць рашэньне “параіцца з народам”. Усю гэтую абсурдную лухту “дэмСМІ” падаюць без іроніі. Можна чакаць, што яны назавуць гэтую лухту як-небудзь пафасна: “беларускім Майданам” або нават “рэфэрэндумам Тахрыр”. Будзем сачыць за рэкламай.
Застаецца толькі паглядзець на партрэты гэтых камандзёраў ад цітушак. Разумныя людзі ведаюць, што трымацца ад іх трэба далей.
Павел Гулевіч