У Крывым Розе ўначы з 1-га на 2-е кастрычніка быў зьнесены чарговы помнік Леніну, разьмешчаны ў сквэры на аднайменнай вуліцы. Пра гэта паведамляе група “Крывы Рог супраць рэжыму і дыктатуры” у сацсетцы “Вконтакте”.
Зазначаецца, што актывісты планавалі зьнесьці помнік месяц таму, але калі прышлі, на месцы іх чакала ачапленьне міліцыі. Актывісты далі ўладам 10 дзён на дэмантаж помніка і чакалі водгука чыноўнікаў да 24 жніўня.
На сэсіі гарсавета пытаньне вырашылі не абмяркоўваць. Таму актывісты вырашылі паваліць помнік самастойна. “Памятнік зьнесьлі хутка, акуратна і бязь лішніх сьведкаў”, — зазначаецца ў паведамленьні.
Увечары 28 верасьня ў Харкаве мітынгоўшчыкі павалілі помнік Леніну з пастамэнта. Харкаўчане прапануюць жадаючым купіць нос і вуха паваленага і расьпілаванага помніка Леніну.
2.10.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца — http://gordonua.com/news/society/Nochyu-v-Krivom-Roge-snesli-pamyatnik-Leninu-44094.html