Тэрарысты прызнаюць толькі РПЦ-КГБ

7 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Кіраўнік інфармацыйнага ўпраўленьня Кіеўскага патрыярхату, арцыбіскуп Чарнігаўскі і Нежынскі Яўстраці (Зора) заявіў аб бясчынствах казакоў у Луганску.

Па яго словах, яны захапілі сабор і епархіяльнае ўпраўленьне Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату, паведамляе “Новое Время”.

“Вярнуўся ў епархіяльнае ўпраўленьне – паведамляюць, што ў гэты час у Луганску казачкі захапілі храм і епархіяльнае ўпраўленьне Кіеўскага патрыярхату пад прэтэкстам, што “у Луганскай рэспубліцы можа быць толькі адна царква – руская”, — расказаў Яўстраці.

Ён таксама расказаў, што нібыта выдадзены “указ”, якім забаронена дзейнасьць усіх канфэсій, акрамя Маскоўскага патрыярхату.

“Біскуп Луганскі і Старабельскі Апанас (УПЦ-КП) паведамляе, што тэрарыстычная аргназізацыя “ЛНР” выдала ўказ аб тым, што на тэрыторыі, занятай ЛНР, цяпер можа законна дзейнічаць толькі Маскоўскі патрыярхат”, — паведаміў супрацоўнік прэс-цэнтру Кіеўскай патрыярхіі Андрэй Кавалёў.

Баевікі “ЛНР” вырашылі перайменаваць Луганскі аграрны ўнівэрсітэт і перападпарадкаваць яго аднаму з Санкт-Пецярбургскіх ВНУ.

Луганскі дзяржаўны ўнівэрсітэт унутраных справаў імя Эдуарда Дыдарэнкі таксама захапілі баевікі.

4.10.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/V-Luganske-kazaki-zahvatili-hram-i-eparhialnoe-upravlenie-UPC-KP-44565.html