Езьдзілі на паклон у Маскву

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Міністэрства ўнутраных справаў Украіны распачало крымінальную вытворчасьць па факце ўдзелу народных дэпутатаў Вярхоўнай Рады ў паседжаньні Дзяржаўнай Думы Расеі. Пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Заран Шкірак, перадае карэспандэнт РБК-Україна.

“Па факце ўдзелу народных дэпутатаў у паседжаньні Дзяржаўнай Думы Галоўнае сьледчае ўпраўленьне МУС адкрыла крымінальную вытворчасьць”, — паведаміў Шкірак.

Па ягоных словах, крымінальная вытворчасьць адкрытая па ч. 2 арт. 110 КК Украіны (замах на тэрытарыяльную цэласнасьць і недатыкальнасьць Украіны прадстаўнікамі ўлады).

Паводле дадзеных крыніцы, некаторыя дэпутаты з групы “За мір і стабільнасьць” падчас візыту ў Маскву сустракаліся з апальным украінскім бізнэсоўцам Сяргеем Курчанкам, які зьяўляецца адным з спонсараў гэтага палітычнага аб’яднаньня ў Радзе.

Зазначым, што 23 верасьня спікер Рады Аляксандр Турчынаў унёс на разгляд украінскага парляманту праект пастановы адносна пазбаўленьня гэтых дэпутатаў права на ўдзел у пленарных паседжаньнях і заробку за дні няўдзелу ў працы камітэтаў, камісій і фракцый Рады.

25.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://www.rbc.ua/rus/news/politics/mvd-vozbudilo-delo-po-faktu-uchastiya-ukrainskih-nardepov-25092014180200

Камэнтар перакладчыкаў: Нагадаем таксама, што ў 1993-1994 гадах неаднаразова езьдзіў у расейскую Думу, дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі А. Лукашэнка, дзе яму давалі слова выступіць з антыбеларускай прамовай. Ён вышаў сухім з выды, бо камуністычная бальшыня Вярхоўнага Савета абараняла ворагаў Беларусі.