Дыверсанты засяляюцца ў дамы ў Луганску

1 октября 2014 г.

Навіны

У Луганску ў дамы, пакінутыя жыхарамі з прычыны абстрэлаў горада, засяляюцца баевікі.

Паводле сьведчаньняў відавочцаў, у пустыя прыватныя дамы па вуліцы Луначарскага незаконна ўсяліліся сем’і ўраджэнцаў Паўночнага Каўказа. Калі гаспадыня аднаго з дамоў вярнулася ў горад за цёплымі рэчамі, на парозе свайго дома яна сустрэла ўзброеных людзей каўказкай зьнешнасьці. Баевікі патлумачылі жанчыне, што цяпер будуць тут жыць яны і папрасілі іх не турбаваць, прыгразіўшы зброяй. На двары дома яна таксама заўважыла іхніх жанчын і дзяцей.

Як паведамлялася раней, 11 верасьня ў Луганску быў захоплены прыватны дом па адрасе вул. Чалюскінцаў, 30. Узброеныя людзі, спаслаўшыся на “распараджэньне Платніцкага” (лідэр ДНР – рэд.), заявілі, што цяпер будуць тут жыць. Таксама баевікі “экспрапрыявалі” у прыватным сэктары пяць дамоў (тэрыторыя паміж кальцом Гаявога і кінатэатрам “Буравесьнік”).

21.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://glavnoe.ua/news/n192533