Па апэратыўных дадзеных групы “Інфармацыйны супраціў”, у раёне Сьвярдлоўска Луганскай вобласьці зафіквасаныя скідываньні трупаў расейскіх вайскоўцаў у шурф адной з непрацуючых шахтаў. Пра гэта на сваёй старонцы ў Фэйсбуку напісаў каардынатар групы Дмытро Тымчук.
“Паблізу мяжы з Украінай і ў паўночнай частцы акупаванага Крыму працягваецца канцэнтрацыя аддзелаў арміі Расеі, узбраеньняў і вайсковай тэхнікі”, — напісаў Тымчук.
Па яго словах, расейскае ваеннае камандваньне патрабуе ад кіраўніцтва баевікоў фальсіфікацыі “доказаў злачынстваў” украінскіх вайскоўцаў.
“Дадзенае патрабаваньне сыходзіць ад Генэральнага штабу УС РФ і тычыцца раёнаў, зь якіх украінскія войскі былі адведзеныя апошнім часам для выроўніваньня лініі абароны”, — напісаў Тымчук.
Сілы антытэрарыстычнай апэрацыі рыхтуюцца да адводу цяжкога ўзбраеньня калібрам больш за 100 мм на 15 кілёмэтраў ад мяжы зоны АТА.
За прамінулыя суткі пазыцыі сілаў АТА былі абстраляныя больш за 50 разоў.
24.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Tymchuk-V-rayone-Sverdlovska-zafiksirovany-sbrosy-trupov-rossiyskih-voennosluzhashchih-v-shurf-odnoy-iz-nerabotayushchih-shaht—42743.html