“Русский мир” у Латвіі

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

24 верасьня 2014 г. латвійская газэта “Diena” апублікавала артыкул пад тытулам “У Елгаве зьбілі ўкраінскую дзяўчынку за яе акцэнт”. Вось гэты артыкул:

У Елгаве школьніцы 9-га класа бязьлітасна зьбілі меншую дзяўчынку зь сям’і Шчарбінаў – украінскіх уцекачоў, якая жыве ў горадзе, паведаміла ў сераду праграма 4-я студыя Латвійскага Тэлебачаньня.

Сям’я Шчарбінаў, якая з прычыны вайны пакінула свой дом ва Украіне, сутыкнулася ў Латвіі з шэрагам перашкодаў, пачынаючы з бюракратыяй ва ўстановах і адмовай у выдачы дазволу на пражываньне. Але пазьней яна атрымала статус уцекачоў.

У сваю чаргу дзяўчынку зьбілі старэйшыя дзяўчаты зь нейкай расейскамоўнай школы, абвінаваціўшы яе ў чужынскім акцэнце. Пацярпелай выбілі зуб, было канстатаванае страсеньне мазгоў, распавёў бацька пацярпелай Валянцін Шчарбіна. Пасьля здарэньня дзяўчынка баіцца выходзіць з дому з-за свайго “чужога” акцэнта.

Справу зьбіцьця дзяўчынкі рассьледуе паліцыя.

Пераклаў з латышскай В. Буйвал. Крыніца: http://www.diena.lv/latvija/zinas/jelgava-ukrainu-meiteni-piekauj-akcenta-del-14071102