“Гэта, як чэкісты ў форме УПА”

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Эпізод са знаходкай масавых пахаваньняў, у прыналежнасьці да якіх Расея ўжо пасьпела абвінаваціць украінскую армію, варта разглядаць як элемэнт у ланцужку дзеяньняў расейскай прапаганды. Пра гэта камандзёр батальёну “Данбас” Сямён Семчанка распавёў у камэнтары выданьню “ГОРДОН”.

“Калі разглядаць шум вакол масавых пахаваньняў як адзінкавы выпадак, то ніякім чынам ня трэба займацца ні абвяржэньнямі, ні ўсялякага кшталту пераконваньнямі. Але гэтую падзею варта разглядаць у агульным ланцугу расейскай прапаганды апошніх месяцаў, калі баевікі расстрэльвалі зь мінамётаў і гармат уласныя ж гарады для таго, каб выклікаць у свайго ж насельніцтва адварот ад Украіны”, — мяркуе Сяменчанка.

“Выкарыстаньне жывых шчытоў баевікамі, разьмяшчэньне аддзелаў “ДНР” нават у дзіцячых садках, і пасьля гэтага прапаганда перакульвае ўсё з ног на галаву і паказвае, што ўсё гэта робім мы. Так што ніякіх расстрэлаў мірнага насельніцтва ні батальёны, ні ўкраінская армія не рабілі. Усё гэта – чарговая прапагандысцкая мана. Усё робіцца ў традыцыях савецкай прапаганды: Катынь з пераапранутымі афіцэрамі, чэкісты ў форме УПА – усё гэта добра ўкладаецца і ў звычкі расейскай прапагандысцкай машыны”, — зазначыў камбат.

27.09.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/war/Semenchenko-Obvineniya-ukrainskoy-armii-v-rasstrelah-mirnyh-zhiteley-eto-istoriya-v-duhe-sovetskoy-propagandy-kak-i-chekisty-v-forme-UPA-43250.html