Ліквідавалі акупанцкі помнік злачынцу супраць чалавецтва

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Увечары ў раённым цэнтры Дэргачы Харкаўскай вобласьці зьнесьлі мясцовы помнік Леніну. Пра гэта ў Фэёсбуку напісаў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

“Гэта проста сьвята нейкае! Харкаўская вобласьць паказала сёньня, што Харкаўшчына – гэта Україна! І так будзе заўжды!” – заявіў Герашчанка.

Раней Герашчанка напісаў, што ў выніку зносу помніка Леніну ў Харкаве, “хаця і са спазьненьнем на 23 гады, справядлівасьць запанавала”, “Ёсьць народная прыкмета – там, дзе няма помнікаў Леніну, там няма вайны! Падобна на тое! У Луганску і Данецку іх ахоўваюць як зрэнку вока. Вынік вядомы. Там, дзе гэты ідал, там працягвае ліцца кроў”, — мяркуе ён.

Увечары 28 верасьня ўдзельнікі праўкраінскага мітынгу ў Харкаве зьнесьлі помнік Леніну, што стаяў на плошчы Свабоды.

Спачатку ногі жалезанага манумэнта расьпілавалі баўгаркай, потым тросам сьцягнулі леніна з пастамэнту.

Перад гэтым на гранітным пастамэнце помніка пэрфаратарам выбілі словы “Слава Украіне!”

29.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/society/Sovetnik-Avakova-Gerashchenko-V-raycentre-Dergachi-Harkovskoy-oblasti-tolko-chto-upal-mestnyy-pamyatnik-Ilichu-43502.html