Жыхары Луганска, што выехалі з зоны АТА ў Расею, могуць страціць свае кватэры. Расейскія ўлады прадаставілі тэрарыстам “ЛНР” сьпісы луганчанаў, якія атрымалі статус уцекачоў у РФ, для “нацыяналізацыі” іх жытла ва Украіне. Пра гэта ў пятніцу, 5 верасьня, на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.
“У далейшым кіраўнікі тэрарыстычных арганізацый, тэрарысты плануюць выкарыстоўваць кватэры і прыватныя дамы ўцекачоў для часовага разьмяшчэньня баевікоў і расейскіх вайскоўцаў і далейшай “нацыяналізацыі”, — сказаў Лысенка.
У Стаханаве Луганскай вобласьці тэрарысты наладзілі схему перадачы мэталалому для продажу ў Расею. За час АТА ў Луганскай вобласьці разбурана больш за 3700 прамысловых і жылых аб’ектаў. На аднаўленьне інфраструктуры патрэбна больш за 3 млрд грыўняў.
6.09.2014
Пераклад з расейскай.