Дыверсанты ваююць між сабой

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

У выніку ўзброенай сутычкі прарасейскіх баевікоў бандфармаваньняў “Оплот” і Кальміус” загінулі пяцёра тэрарыстаў.

Пра гэта ў аўторак, 23 верасьня, на брыфінгу паведаміў спікер інфармацыйнага цэнтру Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны (РНБА) Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.

“Учора адбылося ўзброенае сутыкненьне паміж баевікамі двух незаконных узброеных фармаваньняў “Оплот” і “Кальміус”. Падчас перастрэлкі былі забіты 5 тэрарыстаў бандфармаваньня “Кальміус”, — заявіў прэс-сакратар.

Па словах спікера, канфлікты паміж тэрарыстамі на Данбасе пачасьціліся.

23.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/war/SNBO-V-perestrelke-mezhdu-bandami-Oplot-i-Kalmius-pogibli-pyat-boevikov-42638.html