“Спыніць расейскую агрэсію!”

1 кастрычніка 2014 г.

Навіны

Прадстаўнікі расейскай інтэлігенцыі выступілі з заявай супраць вайны ва Украіне “Спыніць расейскую агрэсію!” Заява Кангрэса інтэлігенцыі супраць вайны, самаізаляцыі Расеі і рэстаўрацыі таталітарызма апублікаванае на сайце “Новой газеты”.

“Усё больш і больш верагодных зьвестак пра знаходжаньне войскаў Расейскай Фэдэрацыі на тэрыторыі Украіны і іх удзеле ў баявых дзеяньнях. Усё больш і больш таемных, ананімных пахаваньняў расейскіх грамадзян, вайскоўцаў, што загінулі на тэрыторыі Украіны, — ганебных і зьняважлівых”, — гаворыцца з заяве.

Кангрэс інтэлігенцыі патрабуе ад прэзыдэнта Расеі неадкладна спыніць агрэсію супраць Украіны; ад уладаў Расеі – рассьледваць выпадкі гвалту і запалохваньня грамадзянскіх асобаў – удзельнікаў антываеннага руху; ад кіраўніцтва фэдэральных тэлевізійных каналаў – спыніць агрэсіўную прапаганду, што сее нянавісьць паміж народамі, супраць Украіны і краін Захаду; прадаставіць эфірны час для выкладаньня альтэрнатыўнай пазыцыі з нагоды падзей ва Украіне.

На дадзены момант заяву падпісалі больш за 120 дзеячаў, сярод іх Людзьміла Аляксеева, Людзьміла Уліцкая, Андрэй Макарэвіч, Уладзімір Вайновіч і іншыя.

6.09.2014 Пераклад з расейскай. Крыніца: http://gordonua.com/news/worldnews/Predstaviteli-rossiyskoy-intelligencii-prizvali-ostanovit-rossiyskuyu-agressiyu-v-Ukraine-40032.html