Informator.lg.ua паведамляе, што ў школах на тэрыторыях, што знаходзяцца пад кантролем тэрарыстаў, распачаўся працэс дэўкраінізацыі.
Карыстальнікі сацыяльных сетак з горада Равенькі Луганскай вобласьці паведамляюць, што ў школах горада здымаюць стэнды зь дзяржаўнай сымволікай Украіны.
“Адна настаўніца малодшых класаў сказала, што сымволіку выдаляюць для таго, каб не палітызаваць дзяцей. Таму ня будзе гімну, палітінфармацыі і сымволіка Украіны ня будзе выкарыстоўвацца”, — цытуе выданьне жыхара горада.
Таксама паведамляецца, што ў шэрагу школ Сьвярдлоўскага раёну вобласьці адмовіліся ад выкладаньня ўкраінскай мовы і літаратуры, а таксама гісторыі Украіны.
16.09.2014
Пераклад з расейскай.