Аддзяленьне УПЦ МП ад Масквы – гэта галоўная ўмова хутчэйшага аб’яднаньня цэркваў, мяркуе патрыярх Кіеўскі і ўсяе Русі, прадстаяцель Украінскай праваслаўнай царквы (Кіеўскага патрыярхату) Філарэт, паведаміў “Укрінформ”.
“Мы ня вернемся пад расейскае іга. Гэтага ніколі ня будзе… Мы гатовыя да дыялогу з УПЦ МП, але дыялог павінен быць прадметным, аб аб’яднаньні Цэркваў, а не дыялогам дзеля дыялогу”, — сказаў кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.
Па словах Філарэта, усё больш царкоўных грамад пераходзяць з-пад маскоўскага падпарадкаваньня ў родную Царкву. “Калі яны аддзеляцца ад Масквы, то аб’яднаньне адбудзецца вельмі хутка. А калі не, то тады сам народ вырашыць, з кім ён хоча быць”, — сказаў Філарэт.
13.09.2014
Пераклад з расейскай.