Перамовы ў Менску – гэта спроба Пуціна перайграць сытуацыю на фронце, мяркуе палітолаг Аляксандр Палій.
Уносіць зьмены ў Пагадненьне аб асацыяцыі вельмі складана, — паведаміў у камэнтары “ГОРДОН” палітолаг Аляксандр Палій.
“Для гэтага трэба пераконваць усіх і праводзіць новыя перамовы. Расея ўсімі сіламі спрабуе спыніць гэтае пагадненьне, мяркуючы, што пасьля яго ратыфікацыі Україна выйдзе зь яе палітычнага і эканамічнага поля. Пры гэтым яна накіроўвае да нас танкі. Ніякіх саступак з расейскага боку мы ня бачым, дык чаму павінны казаць пра саступкі з нашага боку?!” – сказаў Палій.
Пакуль што Расея проста зацягвае час і робіць выгляд, што яна ня мае дачыненьня да канфлікту на ўсходзе Украіны, мяркуе палітолаг.
“Гэтыя перамовы – гэта яшчэ й спроба нэўтралізаваць рэакцыю НАТО, гэта й спроба перайграць сытуацыю на фронце пад выглядам розных заяваў. Перамовы, зразумела, заўсёды маюць сэнс, бо яны дазваляюць высьвятляць пазыцыю бакоў. Але лёс міру зараз вырашаецца на ўкраінскіх франтах”, — заявіў Палій.
У аўторак, 26 жніўня, у Менску адбыліся перамовы па падзеях на Данбасе і падпісаньню Пагадненьня аб асацыяцыі паміж Украінай і Эўразьвязам.
Міністар замежных справаў Павел Клімкін зазначыў, што Україна ня будзе мяняць тэкст Пагадненьня аб асацыяцыі з Эўразьвязам, а адразу прыступіць да яго ратыфікацыі і імплемэнтацыі.
27.08.2014
Пераклад з расейскай.