Кіраўнік праваабарончай арганізацыі “Салдацкія маці Санкт-Пецярбурга” і сябра Савета пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьцю грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Эла Палякова заявіла, што шпіталі на поўдні РФ, у прыватнасьці, у Растове-на-Доне, перапоўненыя параненымі вайскоўцамі. Пра гэта яна распавяла ў эфіры расейскага тэлеканалу “Дождь”.
“Я ведаю, што перапоўнены шпіталь у Растове-на-Доне, перапоўненыя шпіталі на поўдні. Прычым у шпіталі ў Растове-на-Доне, у лягерным шпіталі знаходзіцца кантрактнік, які ўжо зьвяртаўся да нас. Мне пакуль не ўдалося сустрэцца зь ім, але я спадзяюся, што ён прышле электронны ліст”, — сказала яна.
На пытаньне аб тым, як Міністэрству абароны РФ удаецца хаваць інфармацыю пра колькасьць параненых, яна адказала, што “яно вельмі шмат чаму навучылася, выправіла памылкі”.
Надоечы яна паведаміла, што каля 100 параненых вайскоўцаў прывезьлі і ў Санкт-Пецярбург. Праваабаронцы высьвятляюць, пры якіх абставінах яны атрымалі раненьні і ці ня ўдзельнічалі яны ў канфлікце на Данбасе.
27.08.2014
Пераклад з расейскай.