Крыніцы з Дагестана паведамляюць, што днямі з Украіны былі дастаўленыя 224 трупы дагестанскіх муртада з розных спэцбандаў. Як паведамляецца, бальшыня зь іх былі кантрактнікамі, што дагэтуль праходзілі “службу” у Чачэніі – у Шалі і Ханкале. Перад накіраваньнем ва Украіну ўсе яны былі фармальна звольненыя. Цяпер сямейнікі скардзяцца, што ўлады не даюць ні страхоўкі, ні якіх-кольвечы ільготаў сем’ям.
Два дні таму праходзіла пахаваньне ў сяле Шагада, труны былі шчыльна зачыненыя. Відавочцы кажуць, што атрыманы груз-200 у жудасным стане. Маткі губляць прытомнасьць, на месцы дзяжураць хуткія і “супрацоўнікі ў цывільным”. На пахаваньнях абавязкава прысутнічае афіцэр-чэкіст або нехта зь “дзяржструктураў”, каб “мінімізаваць уцечку інфармацыі”.
Крыніцы паведамляюць, што ўсяго ва Украіну было перакінута да 400 дагестанскіх тэрарыстаў. Практычна ўсе яны зьнішчаныя. Але з прычыны таго, што візуальнае апазнаньне збольшага немагчымае, а Луганск і Данецк блакаваныя (а менавіта там знаходзілася іх асноўнае месца дыслакацыі), то іх закапалі ў бліжэйшым парку, як бязродных сабак.
З Украіны паведамляюць, што ў Енакіева шпіталі і моргі запоўненыя параненымі і мёртвымі целамі расейскіх тэрарыстаў. Месцаў у лядоўнях проста няма і трупы ўжо выносяць ва ўнутраныя двары альбо пакідаюць на вуліцы. Справа ў тым, што ў горадзе ўсяго дзьве мэдычныя установы, а колькасьць трупаў баевікоў пераваліла за 500!
Лекары вымушаны працаваць кругласутачна, але нават увесь мэдпэрсанал ня можа выратаваць усіх параненых, і колькасьць трупаў толькі павялічваецца.
Зараз целы, што знаходзяцца па-за маразільнымі камэрамі, паліваюць халоднай вадой, каб яны не раскладаліся надта хутка і не спрыялі распаўсюджваньню заразы ў горадзе.
Вядома, што на Каўказе вярбоўкай наёмнікаў займаюцца афіцыйныя ўлады і гэта стала часткай дзяржаўнай палітыкі. Кадыраў ніколі гэта не хаваў. Кіраўнік Рэспублікі Інгушэціі Юнус-Бэк Яўкураў у інтэрвію галоўнаму рэдактару “Кавказского узла”, адказваючы на пытаньне пра сытуацыю ва Украіне, заявіў, што гатовы абараняць людзей у гэтай краіне са зброяй у руках. Пры гэтым аналогій паміж Данецкам і Сунжанскім раёнам кіраўнік Інгушэціі ня бачыць.
Як кажуць, вынік у наяўнасьці.
24.082014
Пераклад з расейскай.