РПЦ – арыгінальная кантора. Асабліва кур’ёзна яна глядзіцца ў нашай краіне, для якой “наша православная організація” (пэрліна лукашэнкаўскага лексікона) зьяўляецца замежнай і чужой. У гэтай сувязі даем бясплатную рэкламу. На будынках РПЦ разьвешаныя паперкі з цікавым пералікам і коштамі паслугаў. Цытуем часткова:
Принимаются записки
Акафист перед иконой Божией Матери – 20.000 бел. руб.
Акафист на год (1 имя) – 240.000
Сорокоуст, Псалтирь 40 дней – 40.000
6 месяцев – 120.000
год – 240.000
Вечное Поминовение Псалтирь – 5. 000. 000
У свой час практыкаваньне індульгенцый (адпушчэньне нават самых сьмяротных грахоў за грошы) і іншыя падобныя бізнэс-акцыі прывялі Каталіцкі Касьцёл у стан глыбокага крызісу, справакавалі моцную хвалю Рэфармацыі і касьцельнага расколу. Як толькі адбываецца пераход рэлігійнай супольнасьці (царквы) з сфэры духоўнай у сфэру выключна практычную, выгадніцкую, то адразу пачынаецца гніеньне і распад. Усе прыкметы крызісу на глебе выгадніцтва якраз дэманструе фэномэн РПЦ. Ну чаго вартае, напрыклад, “вечное поминовение” па пяць мільёнаў?! Гэта ёсьць чарговае perpetuum mobile, а можа проста жульніцтва пад клерыкальную лексіку?
Павел Гулевіч