Паступова кіраўніцтва Эгіпту ўзяло пад кантроль палітычныя жарсьці і там паўнавартасна аднавіўся круглагадовы пляжны сэзон. Даўно вядома, што для эўрапейскіх людзей Эгіпет заўсёды быў тым, чым для савецкіх людзей быў Крым. Прыймальныя кошты, даступны сэрвіс з рук абарыгенаў, яркая экзотыка і г.д. Але што цяпер у Крыме, усім вядома.
“Дорогіе россіяне” у “ісконно русскій, доблесно возврашчённый в лоно Отечества” Крым не паехалі. Тысячы іх паехалі сярод іншага ў Эгіпет. На працягу апошніх двух дзесяцігоддзяў яны зарэкамэндавалі сябе з пэўнага боку, як зрэшты і ў іншых месцах адпачынку. Павальнае п’янства, дзікія выбрыкі, спраўляньне натуральных патрэбаў у ліфтах і публічных месцах, хамства, мат – з усім гэтым даўно асацыюецца фэномэн “руссо турысто, обліко морале”. Што ж цяпер?
Цяпер аказалася, што 80% адпачывальнікаў на эгіпецкіх курортах – германскі сьвет: немцы, нідэрляндцы і скандынавы. Ёсьць стэрэатып аб тым, што італьянцы вельмі сэнтымэнтальныя да дзяцей. Аказалася, што чула ставяцца да дзяцей усе народы. Германцы ніколі ня выбачаць 80 нідэрляндзкіх дзяцей, што загінулі ў “Боінгу”, састрэленым на загад Пуціна над Данбасам. “Дорогія россіяне” адчулі такую нянавісьць, якой да іх не было даўно. У вачах прадстаўнікоў паўночных народаў яны прачыталі нешта такое, што прымусіла іх да самакарэкцыі ў паводзінах. Яны раптам перасталі ванітаваць на лесьвіцах і лезьці паўсюль без чаргі, больш не сьпяваюць дурнымі галасамі свой поп-блат-фальклор. Трымаюцца разам купкамі, а з купак даносіцца тужлівае: “И на х…а ему был этот Крым?! Что же теперь будет-то?..”
Эўрапейцы імкнуцца не сядзець побач з маскоўцамі, не стаяць, ня быць зь імі разам. “Пантовыя” ператварыліся ў касту недакранальных, усім брыдка. А бальшыня зь іх – гэта так званы “сярэдні клас”, “людзішкі” з пэўнай маёмасьцю і, як ім здавалася яшчэ нядаўна, з гарантаванай будучыняй. І вось будучыня сталася сёньняшнім днём. А што далей, тое вельмі трывожнае.
Гэта распавядаюць беларусы, што вяртаюцца з адпачынку ў засені пірамідаў. Разумнейшых, якія ня хочуць атрымаць дыхту ад германцаў і ўсіх астатніх, новая сытуацыя прымусіла ўспомніць родную мову, а таксама патлумачыць адпачывальнікам, што “мы – ня рускія”. Паводзіны іншага кшталту суайчыньікаў (з адбітай мовай і мазгамі) ня хочацца нават камэнтаваць. На беразе Чырвонага мора і ў іншых арэалах усё паступова становіцца на свае месцы.
Сяргей Камароўскі