Здольным на думаньне людзям даўно зразумела, што газэта пад скрадзеным гістарычным назовам “Наша Ніва” ператворана нячыстымі “творцамі” у “Іхнюю Ніву”. “Творцы” усё ўдасканальваюць сваю “прапагандысцкую” дзейнасьць. Вось апошнімі днямі апублікавалі рэкламны “раман з працягам” пад тытулам “Паліна Шуба: гісторыя ўзлёту спадарожніцы Аляксандра Лукашэнкі”. Раман пра “старадарожскую выдатніцу, якая дамаглася прызнаньня не толькі на конкурсах прыгажосці” (цытуем газэту).
Дададзена сэрыя фотаздымкаў: Шуба з самым чалавечным чалавекам А. Лукашэнкам, бацькі Шубы, паўголая Шуба прыкрывае частку маладога цела, Шуба-“балерына” і г.д. Ідзе рэклама пра дасягненьне “жыцьцёвай мары” і “самарэалізацыю”. Маладым падказваюць, як можна пасьпяхова самарэалізавацца – чытайце і глядзіце. Адбываецца фармулёўка стэрэатыпа для маладых дзяўчат, якія б хацелі вырвацца з прыгнятальнай руціны правінцыі і нават сталіцы.
Зроблена, можна сказаць, па-гёбэльсаўску. Некаторыя маладыя і старэйшыя асобы ўжо сапраўды зрабілі кар’еркі, прымаючы “шубы” з царскага пляча. Некаторыя зь іх, аднак, скончылі вельмі кепска…
Ян Булыга