СУР’ЁЗНАЕ ПАПЯРЭДЖАНЬНЕ

11 жніўня 2014 г.

Навіны

Ніводзін выкладчык, які падтрымліваў тэрарыстаў, ня будзе працаваць у сістэме адукацыі. Пра гэта ў эфіры “Громадського ТБ” заявіў міністар адукацыі і навукі Украіны Сяргей Квіт.

“Ніводзін выкладчык, які браў удзел у арганізацыі так званых рэфэрэндумаў, ідэалагічна адмаўляў украінскую дзяржаўнысьць і выступаў з адкрытымі заклікамі да зьвяржэньня гэтай дзяржаўнасьці, — ніводзін з гэтых выкладчыкаў ня будзе працаваць у сістэме адукацыі”, — сказаў ён.

“Гэтых людзей нельга дапускаць да дзяцей, гэта амаральна і супрацьзаконна”, — падкрэсьліў міністар.

6.08.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/society/Kvit-poobeshchal-uvolit-uchiteley-kotorye-podderzhivali-terroristov-35111.html