З тэрыторыі Расеі прарваліся танкі

4 жніўня 2014 г.

Навіны

З населенага пункта Новая Надзежда ў Расеі ў накірунку Дуброўкі ва Украіне з баямі прарваліся сем расейскіх танкаў.

Пра гэта журналістам заявіў кіраўнік інфармацыйнага цэнтру РНБА Андрэй Лысенка, перадае карэспандэнт выданьня “ГОРДОН”.

Разам з тым прадстаўнік РНБА заявіў, што на мяжы ў раёне пункта пропуску “Успенка” была затрымана група баевікоў, якія спрабавалі прарвацца ў РФ, каб прывезьці ва Украіну баявую тэхніку, падагнаную туды расейскімі сілавікамі.

Спікер таксама зазначыў, што з тэрыторыі РФ зь мінамётаў быў абстраляны пункт пропуску “Марынівка”, а з установак “Град-П” – пасёлкі Амвросіеўка і Сьцяпанаўка.

З пачатку масаваных абстрэлаў Украіны з тэрыторыі РФ загінулі 27 украінскіх памежнікаў, 185 параненыя.

РНБА паведаміла, што Расея працягвае сьцягваць тэхніку і вайскоўцаў да мяжы з Украінай.

30.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/V-Ukrainu-prorvalis-sem-rossiyskih-tankov-34029.html