Вайскоўцам мікалаеўскай 79-й асобнай аэрамабільнай брыгады ўдалося прарваць акружэньне прарасейскіх баевікоў у Луганскай вобласьці, паведамляе выданьне “НикВести” са спасылкай на крыніцу ў камандваньні брыгады.
У тыл вывезеныя параненыя і кантужаныя байцы.
Жаўнеры больш за тыдзень знаходзіліся пад шквальным ракетным і мінамётным абстрэлам з боку Расейскай Фэдэрацыі.
Прадстаўнік камандваньня дэсантнай брыгады ўдакладніў, што выразнага загаду ад кіраўніцтва АТА ён так і не атрымаў і дзейнічаў па ўласнай ініцыятыве.
22.07.2014
Пераклад з расейскай.