Паслаў маскоўскіх тэрарыстаў

25 ліпеня 2014 г.

Навіны

Міністар унутраных справаў Украіны Арсэн Авакаў абураны прапановай кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова аб вядзеньні наўпроставых перамоваў з тэрарыстамі.

“Якія да д’ябла наўпроставыя перамовы з тэрарыстамі? З Лаўровым і тое ўжо трэба думаць, ці размаўляць. Толькі фармат чатырох – Україна, ЗША, Эўразьвяз і Расея. Не ўдваіх, не ўтраіх – толькі ўчацьвярых. Каб спачувальныя эўрапейцы, разьмякчыўшы сэрца, зноў не “вошли в положение” бедолажного путинского режима”, піша міністар.

На думку Авакава, перамовы з баевікамі немагчымыя, таму што іх лідэры – супрацоўнікі расейскіх спэцслужбаў.

“З кім весьці “наўпроставыя” перамовы? З ФСБшнікамі-ГРУшнікамі, што ўдаюць зь сябе “мяцежны ўкраінскі народ”, з грамадзянамі Расеі Гіркіным і Барадаем? Можа, з растоўскім аўтазапраўшчыкам-дваежонцам Матаролай, які назваў сябе “народным мэрам”? Можа з грамадзянінам РФ Бэзлерам-Бесам, які зьбівае грамадзянскія самалёты? А можа проста пайсьці ім к …, а мы тут самы разьбярэмся? І будзе ўсё выдатна і добра, без усёй гэтай сволачы – так, як у Славянску цяпер! Так, як абавязкава будзе ў іншых гарадах Данбаса”, — заявіў Авакаў.

На думку міністра, размаўляць можна толькі аб тым, “як Расея перастане засылаць да нас баевікоў і зброю. Аб тым, як перастане зьбіваць самалёты і падтрымліваць тэрарызм. Аб тым, як перастане запаўняць мінамі нашую зямлю і ўзрываць масты. Аб тым, як забярэ сваіх вайскоўцаў з нашай краіны”.

20.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Avakov-predlozhil-terroristam-poyti-k-eeni-materi-32547.html