Кліент “демократической России” выказаўся

21 ліпеня 2014 г.

Навіны

“Белрэдакцыя” Радыё Свабода дала выказацца пра трагедыю з зьнішчаным расейцамі малазійскім пасажырскім самалётам А. Лябедзьку, старшыні АГП. Ён і выказаўся. Ды так, што многія людзі адразу ж заўважылі выразнае падабенства Лябедзькінага спіча з выступам Пуціна ў эфіры тэлеканала “Эўраньюс”. Ні адзін, ні другі не згадалі аб тым, што Расея вядзе вайну супраць Украіны, што самалёт быў зьбіты расейцамі. Ну, ад Пуціна ніхто й не чакаў такіх прызнаньняў. А вось Лябедзька… А чаму б і не? Ён гадамі езьдзіць у Маскву з сваімі партыйцамі, вучыцца там “дэмакратыі”. Кліент Масквы і ня мог выказацца інакш.

У бліжэйшыя дні стане зразумелым, наколькі шчырым быў гэты лубянскі “пацыфізм”. Можна, аднак, ужо цяпер меркаваць, што зьнішчэньне замежнага пасажырскага самалёта было неабходным для Масквы. Маскоўскія банды (нягледзячы на пастаўкі ўзбраеньняў і “зялёных чалавечкаў”) церпяць сакрушальную паразу на Данбасе. Іх ужо дабівае Украінская армія. Для Масквы важна тэрмінова знайсьці выйсьце з гэтай тупіковай сытуацыі. Вось яны й знайшлі – састрэлілі ракетай пасажырскі самалёт з 80 дзецьмі сярод іншых пасажыраў. Працягваецца крывавая сэрыя Беслан-Дуброўка і шмат што іншага. Кліенты Масквы будуць цяпер надрывацца ў крыку “нет войне!”, не называючы пры гэтым імя агрэсара і распальшчыка вайны. Больш таго, яны будуць абвінавачваць у трагедыі Украіну, якая, маўляў, “не забясьпечыла бясьпекі на сваёй тэрыторыі”.

Ян Булыга