Сытуацыя ў Луганску застаецца дастаткова складанай, зараз гучаць стрэлы, — заявіла выканаўца абавязкаў губэрнатара Луганскай аблдзяржадміністрацыі Ірына Вярыгіна ў эфіры “5 канала”.
“Расейскае тэлебачаньне здымае і адразу паказвае карцінку ў Расеі. Таму луганчане ўжо разумеюць, хто абстрэльвае і для чаго вядзецца абстрэл. Усе цудоўна разумеюць, што РФ вядзе вайну на тэрыторыі Украіны”, — зазначыла Вярыгіна.
14 ліпеня баевікі зноў зьдзейсьнілі абстрэл з установак “Град” мірных кварталаў Луганска.
Мэр Луганска абвясьціў 15, 16 і 17 ліпеня днямі жалобы. Па дадзеных мэра Сяргея Краўчанкі, за апошнія тры дні ў выніку абстрэлаў загінула 17 мірных жыхароў. 73 чалавекі атрымалі асколачныя і агнястрэльныя раненьні.
Па дадзеных СНБА, падчас АТА загінулі 258 украінскіх вайскоўцаў, 922 вайскоўцаў параненыя.
15.07.2014
Пераклад з расейскай.