На працягу апошніх дзён тэрарысты паспрабавалі ўзяць рэванш пасьля пасьпяховых дзеяньняў сілаў АТА пасьля заканчэньня “перамір’я” 20-30 чэрвеня. Раней, пасьля ўцёкаў баевікоў з Славянска, Краматорска і інш. населеных пунктаў, іхныя сілы аказаліся сур’ёзна дэмаралізаванымі, што прымусіла расейскае кіраўніцтва рэзка зьмяніць фармат расейскай інвазіі, якая праводзіцца супраць Украіны.
Мы, група “Інфармацыйны Супраціў”, адзначаем наступныя крокі Расеі ў гэтым накірунку:
Працягваецца актыўная перакідваньне наёмнікаў і цяжкіх узбраеньняў праз дзяржмяжу з расейскай тэрыторыі. Раней, падчас перамір’я, сілавікі дакладалі аб “кантролю над мяжой”. Група “ІС” заяўляла пра адваротнае (мы хаця й працуем у шчыльным узаемадзеяньні ь дзяржструктурамі, але ўпэўнены, што нельга выдаваць пажаданае за сапраўднае – тым больш па такіх прынцыповых і важных пытаньнях).
Адрознай рысай цяперашняй пастаўкі ўзбраеньняў тэрарыстаў зьяўляецца тое, што яе значная частка ўкамплектаваная штатнымі экіпажамі і баявымі разьлікамі зь ліку расейскіх вайскоўцаў.
Раней экіпажы ўкамплектоўваліся расейскімі наёмнікамі, якія маюць досьвед эксплуатацыі падобнай тэхнікі і ўзбраеньня, але якія на момант вярбоўкі былі вайскоўцамі рэзэрву (таксама часткова экіпажы камплектаваліся баевікамі зь мясцовых эыхароў, якія мелі неабходныя ваенна-уліковыя спэцыяльнасьці).
Такім чынам, йдзецца аб паўнавартаснай расейскай ваеннай інвазіі ў Данбас.
Адначасова баевікі ствараюць умовы для “зьмякчэньня” міжнароднай рэакцыі на расейскую інвазію.
У прыватнасьці, па ўзгадненьню з расейскім бокам на працягу апошняга тыдня тэрарысты зьдзяйсьняюць планавыя артылерыйскія абстрэлы тэрыторыі РФ з памежных раёнаў Украіны. Гэта дае магчымасьць Маскве заяўляць аб тым, што тэрыторыю Расеі абстрэльваюць Украінскія Узброеныя Сілы.
На пачатку гэтых інцыдэнтаў складвалася ўражаньне, што баевікі зьдзяйсьняюць абстрэлы ненаўмысна, у ходзе сутыкнеьняў з сіламі АТА. Але на сёньня няма ніякіх сумневаў у тым, што гэта ёсьць старанна спланаваная спэцапэрацыя.
У прыватнасьці, абстрэлы зьдзяйсьняюцца і не ў ходзе сутыкненьняў – з раёнаў, дзе няма аддзелаў сілаў АТА. Расейскі бок рэагуе на гэтыя абстрэлы імгненна, выказваючы свае пратэсты і пагрозы без якіх-кольвечы рассьледваньняў абставінаў падобных здарэньняў.
Расейскія Узброеныя сілы праводзяцб артылерыйскія абстрэлы пазыцый украінскіх сілавікоў з памежных раёнаў РФ. А таксама ўрываюцца на тэрыторыю Украіны для правядзеньня паасобных акцый і апэрацый.
Гэта таксама ёсьць складнік расейскай інвазіі ва Украіну.
Адцягваючым манэўрам ад апэрацыі УС РФ у Данбасе сталася актыўнае перакідваньне аддзелаў расейскіх войскаў, пачынаючы з 30 чэрвеня, таксама і ў памежныя раёны насупраць украінскіх Сумскай і Харкаўскай вобласьцяў, дзе не вядуцца баявыя дзеяньні.
У адрозьненьні ад перакідваньня расейскіх аддзелаў у Растоўскую вобласьць РФ (насупраць Данецкай і Луганскай вобласьцяў Украіны), гэтая перадыслакацыя праводзіцца дэманстрацыйна, без правядзеньня мерапрыемстваў па маскіроўцы.
Частка тэхнікі і ўзбраеньняў аддзелаў расейскіх войскаў маюць апазнавальныя расейскіх “Міратворчых сілаў”. Паралельна расейскі бок зноў пачаў мусіраваць пытаньне аб увядзеньні сваіх “міратворцаў” ва Украіну.
Не выклікае сумніву, што гэтая апэрацыя праводзіцца для таго, каб адцягнуь рэсурсы ўкраінскіх сілавікоў з зоны АТА для прыкрыцьця дзяржмяжы з РФ у гэтых вобласьцях
Паралельна Расея праводзіць моцную зьнешнепалітычную апэрацыю па актывізацыі ціску на Украіну з боку Эўразьвязу з мэтай прымусіць яе спыніць актыўныя дзеяньні ў Данбасе. Пры гэтым “першым эшалёнам” расейскага лобі ў Эўразьвязе выступае Нямеччына.
Такім чынам, пасьля некаторай паўзы, якую ўзяў Пуцін у канфлікце ва Украіне (а дакладней, йдзецца аб некаторым зьніжэньні актыўнасьці ў эскалацыі канфлікта), Расея зноў дэманструе рашучасьць у працягваньні сваёй інвазіі.
Супрацьстаяць гэтай задуме можа толькі актыўны працяг антытэрарыстычнай апэрацыі ў Данбасе (перш за ўсё – з адсячэньнем сілаў тэрарыстаў і расейскай арміі ў Луганскай і Данецкай вобласьцях ад дзяржмяжы з РФ, з стварэньнем “буфэрнай зоны”) і рэзкая рэакцыя міжнароднай супольнасьці з мэтай прымусіць Крэмль спыніць ваенную агрэсію супраць Украіны.
Група “ІС”
14.07.2014
Пераклад з расейскай.
Крыніца: http://sprotyv.info/ru/news/2220-rossiya-izmenila-format-voennoy-agressii-protiv-ukrainy