Расейскія наёмнікі не жадаюць ехаць ваяваць ва Украіну. Пра гэта на брыфінгу заявіў дарадца міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка, піша “ЛІГАБізнесінформ”.
“Расейскія тэлеканалы запусьцілі ролік з гнюснай маной пра ўкрыжаваньне трохгадовага хлопчыка ў Славянску. Справа ў тым, што колькасьць наёмнікаў, якія гатовыя ісьці ваяваць за грошы, у Расеі вельмі моцна зьнізілася. Наёмнікі – яны ж разумныя. Яны не глядзяць канал “Россія 24”. Яны ведаюць інфармацыю ад сваіх сяброў і ведаюць, што адтуль вельмі шмат хто вяртаецца ў выглядзе груза 200. Таму паўстала пытаньне, што трэба далучаць новыя хвалі наёмнікаў, ціснучы на псіхіку – што, маўляў, тыпа трэба абараніць сьвятую Русь ва Украіне”, — сказаў Герашчанка.
Сюжэт расейскай тэлекампаніі “Первый канал” пра тое, як украінскія жаўнеры нібыта паказальна “укрыжавалі” трохгадовага хлопчыка ў Славянску на вачах яго маці, зьявіўся ў эфіры ў нядзелю, 13 ліпеня.
15.07.2014
Пераклад з расейскай.