Украінская авіяцыя нанесла ўдар па калёнах расейскай ваеннай тэхнікі

19 ліпеня 2014 г.

Навіны

Калёны ваеннай тэхнікі, што прарваліся з Расеі 13 ліпеня, былі ліквідаваныя з дапамогай авіяцыі, заявіў начальнік упраўленьня прэсы Міністэрства абароны Украіны Богдан Сэнік ў эфіры праграмы “Подробності”.

“Адразу было прынята рашэньне, і па калёне быў нанесены ўдар. Калёна была спынена. І мы гэта пацьвярджаем. Мэты былі зьнішчаны, авіяцыя таксама спрацавала на працягу дня па пяцёх іншых аб’ектах. У тым ліку па пазыцыях баевікоў у Луганскім аэрапорце”, — паведаміў Сэнік.

На тэрыторыю Украіны з Расеі прарвалася чарговая калёна бронетэхнікі пад расейскімі сьцягамі. Напад тэрарыстаў на “Ізварына” забясьпечыў праход 100 адзінак ваеннай тэхнікі з Расеі. Каля першай уначы выведчыкі УС Украіны выявілі вялікую калёну тэхнікі, якая складалася з ста адзінак бронемашын і аўтамабіляў.

13.07.2014

Пераклад з расейскай.

Крыніца: http://gordonua.com/news/separatism/Press-sekretar-Minoborony-Senik-Prorvavshiesya-iz-Rossii-kolonny-voennoy-tehniki-ostanovila-aviaciya-31525.html